На п´едэстале славы - двухтысячнікі!

Іх у раёне чатыры, і ўсе - хлебаробы СВК ´Гігант´.

Болей за дзве тысячы тон зерня (без уліку рапсу) намалацілі ў гэтую ўборачную кампанію камбайнеры Валянцін Тарасевіч (на Лексіон-770) і Алег Вяроўкін (Лексіон-760). Па столькі ж перавезенага ўраджаю збажыны на рахунку вадзіцеляў Аляксандра Цэда (на МАЗ-5551) і Анатоля Семенчукова (МАЗ-5551).

Шчырыя віншаванні з гэтай нагоды і падзяку за сумленную працу ўчора хлебаробам-перадавікам выказалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль, кіраўнік ´Гіганта´ Міхаіл Левакоў, галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Залужны, галоўны дзяржаўны інспектар райсельгасхарчу Аляксандр Сапега.

Не засталіся ў баку і мы, карэспандэнты ´раёнкі´. Падарункам на памяць аб знакавай падзеі - добрым ураджаі збажыны 2020 года, за якой напружаная праца ўсяго зладжанага калектыву СВК, - вось гэтыя фотаздымкі.

На п´едэстале славы - двухтысячнікі! На п´едэстале славы - двухтысячнікі! На п´едэстале славы - двухтысячнікі!

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by