На Бабруйшчыне працягваюць вітаць хлебаробаў-тысячнікаў

У ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ звыш тысячы тон зерня на ўборцы ўраджаю перавёз вадзіцель сельгасарганізацыі (працуе на МАЗе-5551) Васіль Міхайлавіч Каваленка.

На Бабруйшчыне працягваюць вітаць хлебаробаў-тысячнікаў

Дадзены факт, вядома ж, не застаўся без увагі райкама галіновага прафсаюза і ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, кіраўнікі якіх - Надзея Дудаль і Аляксей Жураўлёў, а таксама спецыяліст упраўлення Андрэй Целяпень і намеснік дырэктара па ідэалогіі, кадрах і сацыяльным развіцці агракамбіната Аляксей Піскун у аўторак павіншавалі перадавіка вытворчасці з дасягнутымі вынікамі на адвозцы зерня, падзякавалі за працу, надзвычайную выкладку сіл і энергіі і, па традыцыі, ўручылі хлебаробу ліст удзячнасці і падарункі.

На Бабруйшчыне працягваюць вітаць хлебаробаў-тысячнікаў

Васіль Міхайлавіч, які ў гэты час якраз пад´ехаў з ураджаем на зернесушыльны комплекс гаспадаркі, не хавае задавальнення ад сустрэчы. Запаветную тысячу, як кажа, перавёз упершыню за сорак гадоў працы на сельгасвытворчасці. І справа тут зусім не ў прафесійнай кампетэнцыі.

- Толькі другі сезон як працую на МАЗе, - расказвае субяседнік. - Адчуваць сябе тысячнікам, вядома ж, прыемна. Тым болей што прафесію сваю люблю, і нават калі б прыйшлося пачаць усё спачатку - справе жыцця не здрадзіў бы.

У чацвер ўзнагарод Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК за сумленную працу і высокія дасягненні на жніве ўдастоіліся хлебаробы-тысячнікі ААТ ´Неўскі-Агра´ - экіпаж зернеўборачнага камбайна ў складзе камбайнера Юрыя Яўгенавіча Арцёменка і памочніка Сяргея Іванавіча Сакуна, а таксама вадзіцель-тысячнік ААТ ´Міхалёўская Ніва´ Сяргей Міхайлавіч Манько.

На Бабруйшчыне працягваюць вітаць хлебаробаў-тысячнікаўХлебаробаў-тысячнікаў Юрыя Арцёменка і Сяргея Сакуна на полі павіншавалі намеснік дырэктара ААТ ´Неўскі-Агра´ Алег Літвінчык, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль і намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін
На Бабруйшчыне працягваюць вітаць хлебаробаў-тысячнікаў

Віншаванні - Сяргею Манько

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by