
У панядзелак на гэтым тыдні падзяку за сумленную працу на жніве перадавікам вытворчасці традыцыйна выказалі старшыня раённага аб´яднання прафсаюзаў Людміла Балакер і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль.
Ад галіновай прафсаюзнай арганізацыі лісты ўдзячнасці і падарункі за высокія паказчыкі на ўборцы ўраджаю збажыны атрымалі першы ў раёне вадзіцель-тысячнік з ліку моладзі Аляксандр Дайнэка з СВК ´Гігант´ (члена моладзевай арганізацыі павіншаваў таксама і РК ГА ´БРСМ´, падарунак уручыла галоўны бухгалтар райкама Святлана Пілікіна), камбайнер-тысячнік гаспадаркі Уладзімір Зуб (Лексіон-580), вадзіцелі ААТ ´Неўскі-Агра´ Уладзімір Міхайлоўскі і Вячаслаў Балыка, ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - Васіль Шырокі і Сяргей Шырокі, а таксама вадзіцель ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ Алег Дзікі.





Алег Дзікі
Падзякаваць і падтрымаць удзельнікаў жніва на Бабруйшчыну прыехала і старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза галін прамысловасці ´Белпрафмаш´ Валянціна Шышко. Лісты ўдзячнасці і грашовыя прэміі ад прамыслоўцаў вобласці яна ўручыла звяну аператараў зернесушыльнага комплекса СВК ´Гігант´ Сяргею Цімковічу, Аляксандру Грабко, Мікалаю Шэпялевічу і Сяргею Шэпялевічу, экіпажу зернеўборачнага камбайна ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - старшаму камбайнеру Анатолю Кукабака і камбайнеру Івану Шынкарэнка, а таксама вадзіцелю ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ Алегу Дзікаму.

Анатоль Кукабака (справа) і Іван Шынкарэнка
Сяргей Цімковіч
Словы падзякі людзям, якія ад ранку да позняга вечара заняты на ўборцы збажыны - робяць усё ад іх магчымае, каб на полі не засталося ніводнага зерня, а краіна была забяспечана хлебам, выказаў таксама намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.
На фота да матэрыялу - Васіль Шырокі (злева) і Сяргей Шырокі.
иcтoчник: www.tribunapracy.by