
У чацвер, 6 жніўня, мяжу ў тысячу тон на жніве і перавозцы зерня пераадолелі і за гэта ўдастоіліся ўзнагарод Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК камбайнер Алег Вяроўкін з СВК ´Гігант´ (яго тэхніка - камбайн Лексіон-760), вадзіцелі ´Гіганта´ Мікалай Хурсан і Анатоль Семянчукоў (МАЗ-5551), камбайнер філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ Юрый Макавееў (першы ў раёне камбайнер-тысячнік на айчынным КЗС-1218), а таксама вадзіцель Мікалай Крусір (МАЗ-5551) з ААТ ´Неўскі-Агра´.

Мікалай Хурсан

Юрый Макавееў


Мікалай Крусір

Анатоль Семянчукоў (злева) і Алег Вяроўкін
Лісты ўдзячнасці і падарункі за сумленную працу хлебаробам уручылі першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксей Жураўлёў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль. Далучыліся да віншаванняў і работнікі культуры, якія падзякавалі работнікам палёў цудоўнай песняй.

- Шчыра дзякуем вам за працу, - казаў кожнаму, паціскаючы руку, намеснік старшыні. - Ураджай атрымалі добры. Значыць - будзе малако і мяса, будуць грошы для далейшага развіцця.
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by