У Бабруйскім раёне прывіталі маладых спецыялістаў

Мерапрыемства, прысвечанае пачатку працоўнай дзейнасці выпускнікоў вышэйшых і сярэднеспецыяльных навучальных устаноў у арганізацыях Бабруйшчыны, прайшло сёння ў райвыканкаме. На сустрэчу з моладдзю прыйшлі адказныя работнікі райвыканкама на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Марынай Тарэлкінай, а таксама старшыня раённага аб´яднання прафсаюзаў Людміла Балакер.

Юнакоў і дзяўчат, якіх у зале сабралася болей за 40 чалавек, пазнаёмілі з гісторыяй Прыбярэзінскага краю, з дасягненнямі ў розных галінах народнай гаспадаркі раёна. Да маладых спецыялістаў давялі слушную інфармацыю адносна статусу, адказалі на хвалюючыя пытанні.

У мэтах практычнага азнаямлення з раёнам заўтрашнія спецыялісты пабывалі на аб´ектах сельгаспрадпрыемстваў ААТ ´Неўскі-Агра´ і філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´, зрабілі экскурсію па аг. Цялуша, дзе наведалі ў тым ліку ўчастак для галасавання, пазнаёміліся з работай мясцовай установы культуры.

У Бабруйскім раёне прывіталі маладых спецыялістаў У Бабруйскім раёне прывіталі маладых спецыялістаў У Бабруйскім раёне прывіталі маладых спецыялістаў У Бабруйскім раёне прывіталі маладых спецыялістаў У Бабруйскім раёне прывіталі маладых спецыялістаў У Бабруйскім раёне прывіталі маладых спецыялістаў

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by