І зноў - тысячнікі!

Некалькi дзён таму Бабруйшчына вітала першага вадзіцеля-тысячніка на ўборцы ўраджаю збажыны, а сёння Лісты ўдзячнасці і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК за тысячу (без рапсу) намалочанага і перавезенага зерня атрымалі работнікі СВК ´Гігант´: камбайнер Валянцін Тарасевіч і вадзіцель Аляксандр Цэд.

Павіншаваць хлебаробаў за высокія дасягненні, падзякаваць за працу, пажадаць далейшага плёну і здароўя на поле гаспадаркі наведаліся першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксей Жураўлёў, старшыня раённага аб´яднання прафсаюзаў, якое ўваходзіць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Людміла Балакер і старшыня райкама прафсаза работнікаў АПК Надзея Дудаль.

І зноў - тысячнікі! І зноў - тысячнікі!Валянцін Тарасевіч, Надзея Дудаль, Аляксей Жураўлёў і Людміла Балакер
І зноў - тысячнікі!Падчас віншавання Аляксандра Цэда
І зноў - тысячнікі!

- Традыцыю ўшаноўваць ´тысячнікаў´ будзем працягваць, бо яны сёння - галоўныя героі дня. Хочацца зрабіць людзям прыемнае, хоць іх вочы і так свецяцца шчасцем - ураджай жа радуе! - адзначыла прафсаюзны лідар АПК.

Тэкст і фота - Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by