
Уборка хлябоў у разгары. Разумеючы значнасць пастаўленай перад імі задачы, выкарыстоўваючы пагодлівае надвор´е, людзі на жніве працуюць з поўнай выкладкай, ад раніцы да позняга вечара.
У сваю чаргу прафсаюзы, каб падзякаваць земляробам за працу, заахвоціць аграрыяў на дасягненне высокіх вынікаў, наведваюцца да іх на палі.
Сёння Бабруйскі раён з гэтай мэтай наведала старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава. Лісты падзякі і каштоўныя падарункі з яе рук атрымалі Яўген Барадзін і Васіль Радзіонаў з ААТ ´Стасеўка´, Георгій Алтынскі і Аляксандр Лавіцкі з ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´, а таксама Аляксандр Рагалевіч і Аліхан Кантаеў з ААТ ´Саўгас Кісялевічы´.
Удзячнасць за працу хлебаробам выказалі таксама старшыня Бабруйскага раённага аб´яднання прафсаюзаў Людміла Балакер і начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі.

(Злева направа) - Людміла Балакер, Віктар Садоўскі, Яўген Барадзін, Аляксандр Трафімаў (дырэктар ААТ ´Стасеўка), Васіль Радзіонаў і Таццяна Філімонава

Падарункі прымаюць: Георгій Алтынскі ...

... і Аляксандр Лавіцкі з ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´

... Аляксандр Рагалевіч

... і Аліхан Кантаеў з ААТ ´Саўгас Кісялевічы´
- Ад вашай працы ў гэтыя дні залежыць дабрабыт усёй краіны, кожнага яе жыхара, - адзначыла Таццяна Васільеўна.
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by