Жыла-была казка.

Казка - гэта цэлы свет, свет творчасці, радасці і дзяцінства. Вымаўляючы гэтае слова, чалавек незаўважна для сябе самога пераносіцца ў чароўнае...

Дзіцячая бібліятэка №6 імя М. Астроўскага, разам з удзельнікамі праекту ´Расцём беларусамі´ ДДУ ´Яслі-сад №7 г. Бабруйска´, адправіліся ў літаратурнае падарожжа ´ Жыла-была казка ´ . Казка дае маленькаму чалавеку ўрокі дабра, патрыятызма; вучыць разумець дабро і зло; садзейнічае развіццю эстэтычных пачуццяў, суперажыванню; яна ўмацоўвае ў дзяцей жыццялюбства, вучыць іх маралі. Дзякуючы казцы, дзеці пазнаюць свет не толькі розумам, але і сэрцам. На літаратурным падарожжы мы чыталі і слухалі беларускія казкі, адгадвалі загадкі, крыжаванкі, складалі пазлы, гулялі ў гульні ´Лепшы знаўца беларускай казкі´, ´Пазнай казку па пачатку´. Усе ўдзельнікі праекту ´Расцём беларусамі´ атрымалі памятныя медалі і салодкія падарункі.

Жыла-была казка. Жыла-была казка. Жыла-была казка. Жыла-была казка. Жыла-была казка.

иcтoчник: bobruisk-library.by