Свет роднай мовы, абуджаны Скарынам.

Дзень беларускага пісьменства - адно з самых яркіх нацыянальных свят, вельма важных для нацыі, народа, краіны. Любое мастацтва нараджаецца з прыгожай думкі. Нам, беларусам, ёсць, чым ганарыцца. Беларусы - адзін з самых высокадухоўных народаў у свеце. Гэта даказвае наша літаратура - і класічная і сучасная. Свята, якое параўнальна нядаўна з´явілася ў нашым календары, вельмі хутка стала адным з самых папулярных.

Адзначылі гэта свята і бабруйскія бібліятэкі. 1 верасня на зяленым газоне каля цэнтральнай бібліятэкі разгарнулася бібліятэчная пляцоўка ´Свет роднай мовы, абуджаны Скарынам´. Тры бібліятэкі УК ´ЦБС г. Бабруйска´ (ЦГБ імя М. Горкага, ГБ імя А. С. Пушкіна, ДБ імя М. Астроўскага) прадставілі жыхарам горада выстаўкі і інтэрактыўныя пляцоўкі. Каля выстаўкі з кнігамі бабруйскіх паэтаў была аформлена ´сцэна´, дзе члены літаратурнай гасцёўні ´Бобруйский почерк´ чыталі не толькі свае вершы, але і творы беларускіх пісьменнікаў.

Найбольшую зацікаўленасць выклікала магчымась пераапрануцца ў касцюм першадрукара Францыска Скарыны (даволі пераканаўча ў гэтым вобразе выглядаў Віктар Бусель). Дзецям вельмі спадабалася набіраць тэкст на друкаванай машынкі, Ульяну Зайцаву, напрыклад, нельга было адарваць ад гэтага занятку.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі пажаданні з ´куфэрка´ В. І. Дуніна-Марцінкевіча (цытаты з твораў нашага земляка).

Раней беларусы лічыліся самай чытаючай нацыяй, але і сёння бібліятэкі і кнігі займаюць пачэснае месца ў сучасным жыцці. Паважаныя бабруйчане, чытайце кнігі, чытайце самыя неабходныя і цікавыя кнігі!

иcтoчник: bobruisk-library.by