Кнігі і творцы.

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Е. Полацкай прайшоў апошні занятак культурна-асветніцкага праекту ´Кніжкіна гісторыя´, які называўся ´Кнігі і творцы´. Гэта быў незвычайны занятак, таму што ў госці да ўдзельнікаў праекту, дзяцей 3 ´А´ класа ДУА ´Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска´, прыйшла бабруйская праваслаўная пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, аўтар шэрагу дзіцячых кніг - Ганна Сяўбо. Ганна Канстанцінаўна расказала дзецям аб сваім жыццёвым і творчым шляху, якім чынам стала праваслаўнай пісьменніцай, прачытала ўрыўкі са сваіх кніг, у якіх расказваецца пра агульначалавечыя каштоўнасці, дабрыню і міласэрнасць. Дзеці задавалі пісьменніцы разнастайныя пытанні.

У другой часцы мерапрыемства дзеці з вялікай руплівасцю зрабілі ўласныя мініяцюрныя кнігі, праявіўшы ўсю сваю фантазію пры іх афармленні.

иcтoчник: bobruisk-library.by