8 красавіка 2019 г. школьныя аматары тэатра прынялі ўдзел у гарадскім конкурсе беларускамоўных тэатраў. У конкурсе прынялі ўдзел вучні розных узростаў (ад чацвёртага да адзінаццатага класа). Увесь цяжар падрыхтоўчага этапа і самога правядзення ўзялі вучні Х-ХІ педкласаў.

На сцэне ДУА ´Сярэдняя школа №6 г. Бабруйска´ разгарнулася сапраўднае вясковае жыццё. Гледачы і суддзі на 20 хвілін мелі магчымасць адправіцца ў падарожжа разам з беларускім драматургам А. Дударавым і паэтам Н. Гілевічам. Дзякуючы нашым артыстам, зусім па-іншаму загучала п´еса А. Дударава ´Вечар´ і ўрыўкі з рамана ў вершах Н. Гілевіча ´Родныя дзеці´.

Гарадскі конкурс беларускамоўных тэатраў

Іскрысты гумар і тонкі лірызм, сучасна е жыццё і беларускі вясковы каларыт - усё гэта бачылі гледачы.

Гарадскі конкурс беларускамоўных тэатраў

Па-сапраўднаму нашы вучні змаглі ў адной пастаноўцы прадэманстраваць свае таленты.

Дзякуй за ўдзел!

иcтoчник: 4bobruisk.schools.by