Гучы, гучы, родная мова.

5 снежня ў гарадской бібліятэцы №4 ім. Б. М. Мікуліча для дзяцей старэйшай группы ДУА ´Дзіцячага сада 78 г. Бабруйска´ прайшло літаратурнае падарожжа ´Гучы, гучы, родная мова!´. Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць, як мага больш. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі дзяцей з беларускімі традыцыямі, загадкамі, песнямі. Падрыхтавалі цікавую інфармацыю пра раслінны і жывёльны свет Беларусі. Дзеці ўважліва слухалі легенды пра герб, сцяг і гімн. А таксама паданне пра бярозку. Адказвалі на пытанні віктарыны і знаёміліся з вясёлымі гульнямі ´Жмуркі´, ´Пярсцёнак´, ´Цотка ці лішка´. З глыбокай даўніны дайшлі да нас і беларускія казкі. Яны захапляюць нас святлом незвычайным, неверагодным і фантастычным. І каб зацікавіць дзяцей супрацоўнікі бібліятэкі паказалі лялечны спектакль ´Зайкава хатка´.

иcтoчник: bobruisk-library.by