Дала мне маці родную мову. Дала мне маці родную мову.

Магчыма - гэта і не нова, Што слова - зерне на сяўбе, А хто не любіць роднай мовы, Той любіць толькі сам сябе...

Родная мова... прыгожая і непаўторная, мілагучая і напеўная... Нашы дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як родная сярод іншых моў свету. І наша задача - не даць загінуць нашай непаўторнай і пявучай мове.

10 кастрычніка гарацкой бібліятэкай №4 ім.Б.М.Мікуліча для вучняў группы падоўжанага дня ДУА ´СШ№ 31 г.Бабруйска´ прайшла вечарына ´Дала мне маці родную мову´. Супрацоўнік бібліятэкі рассказала не толькі пра нашу цудоўную краіну, яе сімволіку, але яшчэ і пра яе гісторыю, прыроду роднага края. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі прыказкі і прымаўкі на беларускай мове. На вечарыне гучалі вершы на беларускай мове, якія краналі сваей цеплыней і шчырасцю кожнага. Дзеці пазнаеміліся з беларускімі гульнямі і адказалі на пытанні віктарыны. А самым цікавым для дзяцей быў ´Кошык літаратурных прысмакаў´, дзе кожны ўдзельнік мерапрыемства, дзякуючы кнігам на беларускай мове, пашырыў свае веды аб скарбах Радзімы. І усе разам зачыталі 6 пажаданняў для чаго трэба размаўляць на беларускай мове.

иcтoчник: bobruisk-library.by