Гісторыя беларускай кніжнасці

Сёлета споўнілася 400 год як выйшла ў свет арыгінальнае выданне ´Буквара´ - ´Букварь языка славенска писаний чтения оучитися хотящим в полезное руковожение´ у друкарні Віленскага Святадухава брацтва ў Еўі. Гэта адбылося 24 ліпеня 1618 г.

8 верасня 2018 г. у ГБ №8 імя Е. Полацкай адбыліся штогадовыя еўфрасіннеўскія чытанні ´Гісторыя беларускай кніжнасці´, прысвечаныя 400-годдзю беларускага ´Буквара´. Для прысутных на мерапрыемстве чытачоў бібліятэкі і бібліятэкараў горада Громава Людміла Васільеўна, бібліятэкар Духоўна-асветніцкага цэнтра пры Свята-Георгіеўскім храме, раскрыла значнасць праваслаўнай кнігі, яе ролю ў выхаванні духоўных каштоўнасцей, парэкамендавала цікавыя кнігі з фонду бібліятэкі.

иcтoчник: www.bobreparhiya.by