иcтoчник: bobruisk-library.by
Васіль Вітка - знакаміты беларускі пісьменнік, якога называюць ´беларускім Андэрсанам´ за яго цудоўныя казкі і вершы для дзяцей. Ён прысвяціў усё сваё жыццё таму, каб парадаваць маленькіх чытачоў і навучыць іх быць добрымі, сумленнымі і любіць родную мову.
У рамках праекта ´Кожная пятніца - роднае, сваё´ цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара правяла літаратурны куфэрак ´Казкі дзеда Васіля´. Падчас правядзення мерапрыемства дзеці даведаліся, што Васіль Вітка стаў першым галоўным рэдактарам знакамітага дзіцячага часопіса ´Вясёлка´, што менавіта ён прыдумаў любімага героя многіх пакаленняў беларускіх дзяцей - хлопчыка Васю Вясёлкіна. Увазе маленькіх чытачоў былі прадстаўлены лепшыя творы В.Віткі: ´Вавёрчына гора´, ´Буслінае лета´, ´Казка пра цара Зубра´, ´Азбука Васі Вясёлкіна´ і інш.
Завяршылася мерапрыемства пажаданнем больш чытаць творы Васіля Віткі, таму что яны дапамагаюць дзецям зразумець, дзе дабро, а дзе зло, чаму трэба дапамагаць сябрам і чаму так важна берагчы прыроду.