Печать
Просмотров: 323
Ад верша да песні

иcтoчник: bobruisk-library.by

У рамках праекта ´Кожная пятніца - роднае, сваё´ у гарадской бібліятэцы №16 прайшла віктарына-гульня ´Ад верша да песні´. Беларуская паэзія вельмі музычная і адкрыць яе для сябе змаглі навучэнцы УА ´Бабруйскі дзяржаўны індустрыяльна-будаўнічы каледж´, прыняўшы ўдзел у мерапрыемстве. Віктарына-гульня насіла камандны характар, і складалася з пяці блокаў пытанняў. Выкарыстоўваючы такі фармат, мы пазнаёмілі моладзь з найбольш вядомымі вершамі беларускіх паэтаў, пакладзенымі на музыку і атрымаўшымі сусветную вядомасць. Падчас мерапрыемства гучалі ўрыўкі з песень на вершы М. Багдановіча, Я.Купалы, У. Някляева, В. Карызны, Н. Гілевіча, Л. Пранчака, А. Русака і інш. Таксама бібліятэкар пазнаёміла навучэнцаў са зборнікамі паэзіі, якія папоўнілі фонд бібліятэкі.