иcтoчник: bobruisk-library.by
У рамках рэалізацыі агульнацыянальнаяга праекта ´Кожная пятніца - роднае, сваё´ ў гарадскi бібліятэцы ім. А.С. Пушкіна прайшла хвіліна карыснай інфармацыі ´Няскучная беларуская класіка´. На гэтай выставе былі сабраны творы беларускіх пісьменнікаў, якія не проста ўвайшлі ў гісторыю літаратуры, але і да гэтага часу хвалююць сэрцы чытачоў. Тут можна было знайсці драму і гумар, любоў і подзвіг, філасофію і бытавую праўду - усё тое, што робіць літаратуру жывой. Класіка становіцца жывой, калі ты знаходзіш у ёй сябе. Калі разумееш, што праблемы кахання, здрады, пошуку сэнса жыцця не змяніліся за шмат гадоў. Выстава выклікала цікавасць у карыстальнікаў розных узростаў. Было адзначана павелічэнне попыту на кнігі, прадстаўленыя на экспазіцыі.