иcтoчник: bobruisk-library.by
У рамках праекта ´Кожная пятніца - роднае, сваё´ для наведвальнікаў цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя М.Горкага прайшла літаратурная хвіліна ´Гучы беларускае слова´, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння выдатных беларускіх пісьменнікаў - Івана Шамякіна і Івана Мележа, чые імёны непарыўна звязаны з залатым фондам нацыянальнай культуры. Усе жадаючыя змаглі пазнаёміцца з лепшымі творамі пісьменнікаў, якія прадстаўлены на кніжнай выстаўцы ´Шамякін і Мележ: дзве эпохі, два жыцця, два погляды´. Разам з бібліятэкарам падзяліліся сваімі ўражаннямі ад прачытаных кніг майстроў беларускага слова, успомнілі ўрыўкі з іх твораў, прачыталі цытаты пісьменнікаў пра беларусскую мову і кожны жадаючы змог узяць цікавую для сябе кнігу дадому.