Метадычнае аб´яднанне.

иcтoчник: sad84.bobruisk.edu.by

5 лістапада 2025 года на базе ДУА ´Дзіцячы сад № 84 г. Бабруйска´ адбыўся першы занятак пастаянна дзеючага семінара для педагагічных работнікаў, якія працуюць ва ўстанове дашкольнай адукацыі па тэме: ´Арганізацыя адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання´. Кіраўнікі семінара, Кушчэева Святлана Аляксандраўна, Бацюня Таццяна Хашымаўна пазнаёмілі выхавальнікаў дашкольнай адукацыі з нарматыўным прававым і навукова-метадычным забеспячэннем на 2025/2026 навучальны год; вызначылі асноўныя напрамкі работы пастаянна дзеючага семінара па арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання на 2025/2026 навучальны год; сістэматызавалі веды выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па пытанні рэалізацыі адукацыйнай галіны ´Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін´; стварылі ўмовы для актывізацыі прафесійных зносін, самарэалізацыі і стымулявання росту творчага патэнцыялу педагагічных работнікаў.

Метадычнае аб´яднанне.

Семінар быў арганізаваны ў інтэрактыўнай форме. Для педагагічных работнікаў была падрыхтавана тэарэтычная прэзентацыя, распрацаваны і прадстаўлены пры дапамозе QR-кодаў памяткі па арганізацыі развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя, выхавальнікі дашкольнай адукацыі выканалі практычнае практыкаванне на веданне праграмных задач, практыкаванне ´Літаратурны фальклор´, распрацаванае з дапамогай сэрвісу LearningApps, прапанавана матрыца планавання тэматычнага дня на беларускай мове (аўтар Трухановіч М.Э.), прадэманстраваны тэматычныя відэаролікі, праведзена рэфлексія і кароткае апытанне з дапамогай сэрвісу Google-формы. Гэта мерапрыемства садзейнічала стварэнню ўмоў для асобаснага і прафесійнага росту выхавальнікаў дашкольнай адукацыі пры рэалізацыі сучасных дыдактычных падыходаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу па адукацыйнай галіне ´Развiццё маўлення i культура маўленчых зносін´.

Метадычнае аб´яднанне. Метадычнае аб´яднанне.