иcтoчник: bobruisk-library.by
Напярэдадні Дня беларускага пісьменства, а таксама да 535-годдзя з дня нараджэння беларускага першадрукара Францыска Скарыны ў гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай для вучняў 4 ´Г´ класа ДУА ´Гімназія № 3 імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамева) г.Бабруйска´ прайшоў гістарычны хранограф ´Шляхамі Скарыны´. Дзеці паслухалі расказ аб жыцці і дзейнасці знакамітага беларускага першадрукара, асветніка, вучонага, перакладчыка Францыска Скарыны. Таксама дзеці пазнаёміліся з факсімільным выданнем ´Кніжная спадчына Францыска Скарыны´, якое ўяўляе сабой поўны збор кніг, надрукаваных Скарынай і іншымі кнігамі, прадстаўленнымі на выстаўцы ´Праз прызму часу´.
У другой часцы мерапрыемства вучні склалі пазлы з выявай Скарыны і размалявалі закладку з яго выдавецкім гербам пад назвай ´сонца маладзіковае´.