иcтoчник: bobruisk-library.by
У цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А.П.Гайдара для вучняў 4 ´А´ класа ДУА ´Сярэдняя школа № 2 г. Бабруйска´ адбылася інфармацыйная гадзіна ´Шлях друкаванага слова´, прысвечаная Дню беларускага пісьменства.
Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, что Дзень беларускага пісьменства - дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. У розныя гады свята адзначалася ў Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім і іншых гарадах. У 2025 годзе ён пройдзе ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці.
Падчас прагляду прэзентацыя ´Беларуская кніга: шляхам стагоддзяў´ вучні даведаліся пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра асветнікаў і першадрукароў зямлі беларускай: Ф.Скарыну, Е.Полацкую, С.Буднага, П.Мсціслаўца, С.Собаля і інш.
Завяршылася завочнае падарожжа знаёмствам з літаратурай, прадстаўленай на выставе-праглядзе ´Ад першадрукара Скарыны да сучаснай беларускай кнігі´.