иcтoчник: ctk.bobruisk.edu.by
2-10 жніўня прайшла краязнаўчая экспедыцыя ´Адкрый Паўночную Беларусь´ пад кіраўніцтвам педагогаў Алёхна Ф.У і Алёхна А.У. па маршруце г. Бабруйск - г. Орша - г. Віцебск - г. Полацк - г. Паставы - г. Глыбокае - аг. Будслаў - г. Бабруйск.
Першы дзень вандроўкі прайшоў у дарозе. Турысты пераадолелі амаль 300 кіламетраў да горада Орша з перасадкамі у гарадах Асіповічы і Магілёў. Вечарам быў усталяваны лагер, а знаёмства са старажытным горадам было пакінута на наступны дзень. У ходзе гэтага знаёмства падарожнікі пабывалі на месцы, дзе знаходзіўся Аршанскі замак - адзін найважнейшых фарпостаў Вялікага княства Літоўскага.
Таксама вандроўнікі пазнаёміліся з цікавейшай гісторыяй Іезуіцкага калегіума, пабывалі каля вадзянога млына, пабудаванага яшчэ ў 1902 г., мемарыяле ´За нашу Савецкую Радзіму´ - месца дзе свой першы залп зрабіла легендарная ´Кацюша´, а таксама ў літаратурным музеі які прысвечыны бадай што найзнакаміцейшаму чалавеку які нарадзіўся ў Оршы - У.С. Караткевічу.
На трэці дзень турысты пакінулі Оршу і правялі большую частку у г. Віцебск. Там яны праехаліся на трамваі, які з´яўляецца часткай старэйшай трамвайнай сістэмы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, да Плошчы Перамогі са знакамітым манументам які завецца ў народзе ´Тры штыка´, прагуляліся па жывапіснай наберажнай ракі Заходняя Дзвіна, наведалі Благавешчанскую царкву, першапачаткова пабудаваную яшчэ ў XII ст., барочны Успенскі Кафедральны Сабор, Віцебскую ратушу, Губернатарскі палац, арт-цэнтр Марка Шагала, помнік Альгерду, касцёл святой Барбары, і месцы правядзення фестываля ´Славянскі базар´ КЗ ´Віцебск´ і Летні амфітэатр. Вечарам падарожнікі пакінулі абласны цэнтр і выправіліся ў Полацк.
У старажытнейшым горадзе Беларусі удзельнікі экспедыцыі найперш наведалі адну з галоўнейшых святынь краіны - Спаса-Ефрасінеўскі жаночы манастыр, дзе змаглі дакрануцца на машчэй святой Ефрасінні Полацкай, а таксама пазнаёміцца з гісторыяй і дзейнасцю найстаражытнейшага з дзеючых манастыроў Беларусі. Пасля гэтага падарожнікі выправіліся ў гістарычны цэнтр горада дзе наведалі музей беларускага кнігадрукавання і прагуляліся па Ніжне-Пакроўскай вуліцы з цікавейшай гістарычнай застройкай. Але безумоўна найбольш уразіў турыстаў Полацкі Сафійскі сабор на высокім беразе ракі Заходняя Дзвіна.