´Таямніцы бабруйскай зямлі´: квэст-праграма прайшла ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Квэставая гульня ´Таямніцы бабруйскай зямлі´ ў межах штогоднай Міжнароднай акцыі ´Ноч музеяў´ прайшла ў Бабруйскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ў в. Сычкава. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі работнікі музея пры ўдзеле прадстаўнікоў Цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі раёна і Ленінскага клуба.

Пачалося мерапрыемства ў зале Вялікай Айчыннай вайны з квэсту-гульні ´Дарогамі вайны´, прысвечанай 80-годдзю Перамогі. Дзеці - вучні Ленінскай школы і дарослыя адгадвалі красворды, адказвалі на пытанні віктарыны, выконвалі тэматычныя заданні, ´аказвалі´ медыцынскую дапамогу.

Месцам правядзення 2-й часткі гульні стала зала гісторыі Бабруйскага раёна. Там прысутныя паўдзельнічалі ў гістарычным часе ´Пісьменнікі-землякі пра вайну´ - пазнаёміліся з біяграфіяй і творчай дзейнасцю славутых землякоў Алеся Адамовіча і Міколы Аўрамчыка, наведалі літаратурна-дакументальную выставу ´Крывёю сэрца´.

У зале этнаграфіі была наладжана інтэлектуальна-практычная праграма ´Бабруйскі падворак´, дзе можна было пазнаёміцца з побытам мясцовага сялянства ў XIX стагоддзіі, старадаўнімі традыцыямі насельніцтва Прыбярэзінскага краю.

Завяршылася мерапрыемства канцэртнай праграмай ´Мой родны кут´, якую паказала вакальная група Сычкаўскага сельскага клуба ´Вечарынка´.

´Таямніцы бабруйскай зямлі´: квэст-праграма прайшла ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ´Таямніцы бабруйскай зямлі´: квэст-праграма прайшла ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ´Таямніцы бабруйскай зямлі´: квэст-праграма прайшла ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ´Таямніцы бабруйскай зямлі´: квэст-праграма прайшла ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ´Таямніцы бабруйскай зямлі´: квэст-праграма прайшла ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ´Таямніцы бабруйскай зямлі´: квэст-праграма прайшла ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі