Дзень роднай мовы ў дзіцячым садку.

иcтoчник: sad25.bobruisk.edu.by

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Беларуская мова - самая старажытная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры.

Праца педагагічнага калектыву дзяржаўнай установы адукацыі ´Дзіцячы сад № 25 г. Бабруйска´ накіравана на выхаванне патрыятызму ў маленькіх грамадзян, фарміраванне павагі да роднай мовы, сваёй краіны.

Паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа падчас розных відаў творчасці, узнавіць назвы знаёмых з´яў, аб´ектаў і прадметаў на беларускай мове, выхоўваць пачуццё любові і зацікаўленнасці да роднага слова - гэта мэта правядзення тэматычнага дня беларускай мовы.

´Скарбонку роднай мовы´ пазнавалі хлопчыкі і дзяўчынкі другой малодшай групы: праведзена інтэрактыўная гульня ´Па старонках беларускага фальклору´. Вершы, казкі, апавяданні, песні беларускіх аўтараў гучалі ў гэтай групе на працягу дня.

´Квітней наша родная мова! - пад такім дэвізам прайшлі мерапрыемствы ў сярэдняй і старэйшай групе у Міжнародны дзень роднай мовы. Было прыемна назіраць, як з самай раніцы чулася родная мова: ´добрай раніцы´, ´дзякуй´, ´калі ласка´. З дзецьмі была праведзена гутарка аб значнасці роднай мовы для кожнага чалавека, дыдактычныя гульні ´Размаўляем па-беларуску´, ´Ветлівыя словы´. У гэты дзень не засталіся ў баку і бацькі. Была праведзена акцыя ´Маё любімае слова па-беларуску´, дзе бацькі групы маглі напісаць любімыя слова на беларускай мове. Вельмі прыемна было чуць ад бацькоў, такія душэўныя і прыгожыя словы, як: ´каханне´, ´шчасце´, ´дабрыня´. Для бацькоў былі падрыхтаваны інфармацыйныя лісткі, у якіх былі размешчаны практычныя парады аб тым, якія кнігі на беларускай мове можна прачытаць дзецям у вольны час.

Таксама выхавальнікі дашкольнай адукацыі Рудзько Т.А. і Мірановіч Т.М. запусцілі чэлендж ´Я люблю Беларускую мову´. У чэленджы прынялі ўдзел усе выхаванцы сярэдняй і старэйшай групы. Сумесна з бацькамі і педагогамі кожнае дзіця вывучыла верш на беларускай мове. Яны прадумалі вобраз да верша, знялі відэа і размясцілі яго пад хэштэгам. #Я Беларускую мову. Дзеці расказвалі вершы пра малую і вялікую Радзіму, пра дзень абаронцаў Айчыны, пра блізкіх людзей (маму, бабулю). Усе ўдзельнікі паказалі творчы падыход і цікавасць да роднай мовы.

Чэлендж ´Я люблю беларускую мову´ (сярэдняя група)

Чэлендж ´Я люблю беларускую мову´ (старэйшая группа)

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая, Як раса, як сляза, як зара.

П. Панчанка