Абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў ´У далонях маёй Беларусі´ пройдзе ў Магілёўскай вобласці

иcтoчник: mogilevnews.by

Традыцыйны абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў ´У далонях маёй Беларусі´ пройдзе ў лютым - сакавіку ў Магілёўскай вобласці і прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Арганізатарам конкурсу з´яўляецца ўстанова культуры ´Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы´.

У конкурсе прымуць удзел разнажанравыя аматарскія тэатральныя калектывы ўстаноў культуры вобласці: драматычныя, музычныя, пластычныя тэатры, тэатры-студыі, тэатры мініяцюр, тэатральныя калектывы, якія працуюць у іншых відах і формах тэатральнага мастацтва.

Агляд-конкурс будзе праходзіць у два этапы: I этап - конкурсны; II этап - заключны.

Першы конкурсны прагляд адбудзецца 25 лютага. Ён пройдзе на базе ўстановы культуры ´Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы´. Удзел прымуць аматарскія тэатральныя калектывы з г. Магілёва, Бялыніцкага, Быхаўскага, Чавускага, Дрыбінскага, Круглянскага, Магілёўскага, Шклоўскага раёнаў.

26 лютага адбудзецца другі конкурсны прагляд на базе дзяржаўнай установы культуры ´Палац мастацтваў г. Бабруйска´. Выcтупяць калектывы з г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага, Асіповіцкага раёнаў.

27 лютага творчыя калектывы прыме дзяржаўная ўстанова культуры ´Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна´. Сюды з´едуцца калектывы з Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Мсціслаўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чэрыкаўскага раёнаў.

Фінал абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў ´У далонях маёй Беларусі´ адбудзецца 20 сакавіка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. На суд гледачоў будуць прадстаўлены лепшыя тэатральныя пастаноўкі тэатральных калектываў - пераможцаў першага этапа.

Усе ўдзельнікі па выніку конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломам удзельніка, пераможцы - дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені. Удзельнікі таксама ўзнагароджваюцца спецыяльнымі дыпломамі: ´Яркі дэбют´, ´Лепшая мужчынская роля´, ´Лепшая жаночая роля´, ´Лепшы спектакль для дзяцей´, ´За арыгінальнасць трактоўкі матэрыялу пастаноўкі´, ´За папулярызацыю і захаванне творчасці беларускіх класікаў´.

Абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў ´У далонях маёй Беларусі´ праходзіць з 2011 года адзін раз у два гады. Мэта конкурсу - захаванне і развіццё тэатральных традыцый Прыдняпроўскага краю, актывізацыя дзейнасці аматарскага тэатральнага мастацтва, выяўленне новых творчых калектываў.