
иcтoчник: bobruisk-library.by
У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай для вучняў 4 ´Б´ класа ДУА ´Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска´ прайшоў слоўнікавы лабірынт ´Слова да слова - будзе мова´, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Дзеці падзяліліся на некалькі каманд. Іх чакала шэсць разнастайных заданняў на веданне беларускай мовы, трэба было разгадаць загадкі, выправіць памылкі, дапоўніць прыказкі і інш. Перамагла каманда, якая набрала большую колькасць балаў. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі прыгожыя беларускамоўныя закладкі і ў канцы мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнай выстаўкай ´Фарбы роднай мовы´.