
иcтoчник: bobruisk-library.by
16 лютага адзначаецца 100 гадоў з дня нараджэння І.Навуменкі (1925-2006), вядомага беларускага празаіка, літаратуразнаўца, акадэміка НАН Беларусі, лаурэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа.
Івaн Навуменка aдноciцца дa тaгo пaкaлeння, чыё юнaцтвa былo aпaлeнa вaйнoю. Памяць пра ваеннае ліхалецце пісьменнік пранёс праз усё жыццё.
І.Я.Навуменка - прызнаны майстар лірычнай прозы, мастак-рамантык, захоплены прыгажосцю навакольнага свету. Творчасць І.Навуменкі грунтуецца на ўласна перажытым, аўтабіяграфічным.
Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара падрыхтавала для карыстальнікаў сайта УК ´Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Бабруйска´ віртуальную выставу ´Творчасць праз усё жыццё´, у якой расказваецца пра жыццёвы і творчы шлях І.Навуменкі, народнага пісьменніка, літаратуразнаўцы, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.