
иcтoчник: bobruisk-library.by
12 і 13 лютага ў гарадской бібліятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай у межах бібліятэчнай акцыі ´Роднай мовы гук чароўны´ для вучняў 1 ´А´, 1 ´Б´ і 2 ´Б´ класаў ДУА ´Сярэдняя школа №18 г.Бабруйска´ была падрыхтавана пазнавальная гадзіна ´Скарбы роднай мовы´.
Маленькія беларусы з дапамогай презентацыі знаёміліся з беларускай мовай, даведаліся чаму ў нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы і на якіх мовах размаўляюць народы свету. Удзельнікі мерапрыемства з захапленнем і цікавасцю ўспомнілі дзікіх жывёл нашых лясоў, пагулялі ў гульню ´Назаві па-беларуску´, пазнаёміліся з такімі беларускімі словамі як - парасон, цацкі, сябры, вясёлка, імбрык і інш. Завяршыліся мерапрыемствы праглядам кніг на беларускай мове ´Фарбы роднай мовы´.