иcтoчник: www.tribunapracy.by
10 навучэнцаў сярэдніх школ раёна прымуць удзел у трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, якая пройдзе ў Магілёве 13-17 студзеня.
Двое навучэнцаў (Глушанская і Міхалёўская сярэднія школы) намераны прадэманстраваць шырыню і глыбіню ведаў па матэматыцы, чацвёра (Цялушская СШ) - па вучэбным прадмеце ´Фізічная культура і здароўе´. Яшчэ чатыры школьнікі будуць трымаць іспыт на веданне такіх прадметаў, як ´Руская мова´ і ´Руская літаратура´ (Гарбацэвіцкая СШ), ´Грамадазнаўства´ (Туголіцкая СШ), ´Нямецкая мова´ (Брожская СШ), ´Тэхнічная праца´ (Ленінская СШ).
- Спаборніцтвы чакаюць навучэнцаў няпростыя і адказныя. Таму і дзеці, і настаўнікі сур´ёзна да іх рыхтуюцца. Вядома ж, усе мы хвалюемся і чакаем перамог, - адзначыла загадчык ДВМУ ´Бабруйскі раённы вучэбна-метадычны кабінет´ Наталія Бакач.
Заўважым, што ў лістападзе на базе Цялушскай СШ прайшоў другі (раённы) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Удзел у ім прынялі 97 чалавек. Вынікам стала ўручэнне 31-му навучэнцу дыпломаў I, II, III ступеняў, 26-ці школьнікам - грамат за выніковы ўдзел.
Алена КАРПЕНКА.