´Чароўная кніжка жаданняў´: захапляльнае навагодняе відовішча прайшло у раённым цэнтры культуры.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Мерапрыемства з Дзедам Марозам, Снягуркаю, іншымі казачнымі персанажамі у рамках рэспубліканскай акцыі ´Нашы дзеці´ прайшло сёння ў раённым цэнтры культуры. Павіншаваць маленькіх жыхароў раёна і іх суправаджатых прыйшлі старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава, іншыя члены выканаўчага камітэта, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў.

- Хачу падзякаваць вам, дзеці, за добрыя справы і добрую вучобу, за ўдзел у прадметных алімпіядах і ўсемагчымых конкурсах. Жадаю, каб у вас усё атрымоўвалася, каб спраўдзіліся вашы запаветныя мары. Усім жадаю мірнага неба, здароўя, плённай вучобы і працы, - адзначыў Аляксандр Сухадольскі.

Пры гэтым старшыня райвыканкама заўважыў, што ў краіне, і Бабруйскім раёне ў тым ліку, дзецям надаецца асаблівая ўвага. Сярод шматлікіх мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё і падтрымку юных грамадзян - і пераднавагодняя акцыя ´Нашы дзеці´, да якой падключыліся ў раёне літаральна ўсе арганізацыі.

Віншаванні са святамі ад сябе асабіста і дэпутацкага корпуса раёна ўдзельнікам і гасцям навагодняй урачыстасці выказала таксама Ірына Старавойтава. Хлопчыкаў і дзяўчынак яна заклікала быць актыўнымі, крэатыўнымі, не баяцца раскрываць свой патэнцыял, ставіць высокія мэты і іх дасягаць.

... Усюды зіхацелі і пераліваліся рознакаляровыя агеньчыкі. У фае была наладжана інтэрактыўная гульня з бяспройгрышнай навагодняй латарэяй. У зале дзеці з захапленнем сачылі за прыгодамі казачных персанажаў - суперажывалі, калі тыя траплялі ў бяду, радаваліся, калі дабрыня перамагала.

Добрыя сілы па задумцы пастаноўкі, якую па майстэрску падрыхтавалі і выканалі артысты раённага Цэнтра культуры, вядома ж, перамаглі. Што яшчэ раз дало дзецям зразумець - дабрыня здольна тварыць цуд, а дасягненне мар у многім залежыць ад іх саміх жа.

´Чароўная кніжка жаданняў´: захапляльнае навагодняе відовішча прайшло у раённым цэнтры культуры. ´Чароўная кніжка жаданняў´: захапляльнае навагодняе відовішча прайшло у раённым цэнтры культуры. ´Чароўная кніжка жаданняў´: захапляльнае навагодняе відовішча прайшло у раённым цэнтры культуры. ´Чароўная кніжка жаданняў´: захапляльнае навагодняе відовішча прайшло у раённым цэнтры культуры. ´Чароўная кніжка жаданняў´: захапляльнае навагодняе відовішча прайшло у раённым цэнтры культуры. ´Чароўная кніжка жаданняў´: захапляльнае навагодняе відовішча прайшло у раённым цэнтры культуры.

tribunapracy.by