У Бабруйскім райвыканкаме абмеркавалі пытанні дзейнасці рэлігійных устаноў

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Чарговае пасяджэннне Бабруйскай раённай камісіі садзеяння кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення прайшло ў райвыканкаме 10 снежня. Узначаліла работу камісіі намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко. У якасці запрошаных прысутнічалі старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава, пракурор раёна Генадзь Ярмак, прадстаўнікі аддзелаў раённага выканаўчага камітэта і зацікаўленых службаў, прадстаўнікі духавенства, якія ажыццяўляюць рэлігійную дзейнасць на тэрыторыі Бабруйскага раёна.

Члены камісіі абмеркавалі пытанне перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый - даклад па ім зрабіў галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Юрый Себруковіч. У прыватнасці ён нагадаў аб пастаўленай важнай задачы - перарэгістраваць да пачатку ліпеня 2025 года рэлігійныя абшчыны на тэрыторыі раёна, і давёў да іх прадстаўнікоў неабходныя ўмовы для гэтага, патрабаванні да дакументацыі.

Таксама была засяроджана ўвага на пытаннях парадку запрашэння замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліку Беларусь. Старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Марына Кузьміч у дэталях распавяла, як неабходна дзейнічаць вяскоўцам, да якіх прыехалі - пагасцяваць ці дзеля ажыццяўлення рэлігійнай дзейнасці - замежныя грамадзяне.

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў не абмінулі тэму пажарнай бяспекі ў культавых установах раёна. Якіх правілаў неабходна прытрымлівацца падчас іх наведванняў, расказаў Кірыл Салановіч, інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Па выніках пасяджэння камісіяй быў прыняты пратакол з указаннем дакладных мер рэагавання, а таксама тэрміну, да якога апошнія павінны быць выкананы.

У Бабруйскім райвыканкаме абмеркавалі пытанні дзейнасці рэлігійных устаноў У Бабруйскім райвыканкаме абмеркавалі пытанні дзейнасці рэлігійных устаноў У Бабруйскім райвыканкаме абмеркавалі пытанні дзейнасці рэлігійных устаноў У Бабруйскім райвыканкаме абмеркавалі пытанні дзейнасці рэлігійных устаноў У Бабруйскім райвыканкаме абмеркавалі пытанні дзейнасці рэлігійных устаноў У Бабруйскім райвыканкаме абмеркавалі пытанні дзейнасці рэлігійных устаноў

tribunapracy.by