
иcтoчник: teatr-bobr.by
Адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання і закрыцця Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску!
У намінацыі ´Лепшая п´еса беларускага аўтара´ ўзнагароджваецца п´еса ´Ідылія´ Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск), аўтар - Вінцэнт Іванавіч Дунін-Марцінкевіч;
у намінацыі ´Лепшая сцэнаграфія´ ўзнагароджваецца ´Палачанка´ Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ´Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача´;
у намінацыі ´Лепшая мужчынская роля другога плана´ ўзнагароджваецца Ігар Бурак, спектакль ´Ідылія´ Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск);
у намінацыі ´Лепшая жаночая роля другога плана´ ўзнагароджваецца Вольга Дароніна, спектакль ´Радавыя´ Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ´Тэатр-студыя кінаакцёра УП ´Нацыянальная кінастудыя ´Беларусьфільм´;
у намінацыі ´Лепшая мужчынская роля´ ўзнагароджваецца Анатоль Голуб, спектакль ´Радавыя´ Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ´Тэатр-студыя кінаакцёра УП ´Нацыянальная кінастудыя ´Беларусьфільм´;
у намінацыі ´Лепшая жаночая роля´ ўзнагароджваецца Марыя Дарагабед, спектакль ´Ідылія´ Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск);
у намінацыі ´Лепшая рэжысура´ ўзнагароджваецца Лізавета Машковіч, спектакль ´Белыя росы´ установы ´Новы драматычны тэатр г.Мінска´;
у намінацыі ´Лепшы спектакль´ узнагароджваецца ´Пісаравы імяніны´ Дзяржаўнай установы ´Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы´.
Спецыяльным дыпломам ´Прыз глядацкіх сімпатый´ узнагароджваецца спектакль ´Пан Твардоўскі´ Дзяржаўнай установы ´Палескі драматычны тэатр г.Пінск´.
Таксама спецыяльнымі дыпломамі былі ўзнагароджаны:
за тэатральны эксперымент - экзістэнцыйная трагедыя ´Чалавек, заставайся чалавекам!´ установы культуры ´Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ´Магілёўскі абласны тэатр лялек´;
за таленавітае ўвасабленне тэмы вайны спектакль-канцэрт ´Проста ты ўмела чакаць´ установы культуры ´Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ´Магілёўскі абласны драматычны тэатр´.
Спецыяльным дыпломам ўзнагароджаны Зміцер Нуянзін за ідэю творчай лабараторыі ´СВЯТЛО МАЙСТРА´, прысвечанай памяці Аляксея Дударава;
за ўдзел у творчай лабараторыі ўзнагароджаны студэнты 4 курса тэатральнага факультэта спецыяльнасці ´Рэжысура (драматычны тэатр)´ УА ´Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў´ (мастацкі кіраўнік курса - Кавальчык Эмілія Міхайлаўна) Ганна Гарошка, кацярына Траццякова, Уладзіслаў Лушчынскі.