
иcтoчник: himy.bobruisk.edu.by
Адметны вопыт педагогаў Бабруйшчыны быў у цэнтры ўвагі падчас камандзіроўкі прадстаўніцтва Выдавецкага дома ´Педагагічная прэса´
???? Работа пачалася ў кабінеце начальніка аддзела па адукацыі Бабруйскага райвыканкама Алесі Стэльмак, дзе абмяркоўвалася стратэгія далейшага супрацоўніцтва з педагагічнымі СМІ Выдавецкага дома.
Хімоўская сярэдняя школа Бабруйскага раёна стала зыходным пунктам для новага праекта ´Настаўніцкай газеты´, прысвечанага натхняльнаму сяброўству паміж былым вучнем школы і настаўнікам. У найбліжэйшым нумары ´Настаўніцкай´ мы раскажам, чаму першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Каўранін і сёння часты госць у сваёй Хімоўскай школе і як яго класны кіраўнік і настаўніца рускай мовы і літаратуры Ганна Сяргеева паўплывала на фарміраванне яго кар´еры. Хімоўская школа на чале з дырэктарам Дзмітрыем Слацюком славіцца творчымі педагогамі. У прыватнасці, нам давялося пазнаёміцца з настаўнікам-дэфектолагам Кацярынай Піцуновай.


