Мая Бабруйшчына зялёная.

иcтoчник: bobruisk-library.by

Сучасным школьнікам і студэнтам, напэўна, цяжка уявіць, што нехта мог расказаць пра непасрэдныя зносіны з класікамі беларускай літаратуры Я.Купалам, Я.Коласам ці П.Панчанкам. Між тым, 17-гадовы Мікола Аўрамчык яшчэ да вайны чытаў свой першы верш у Бабруйскім Доме Чырвонай арміі

У 2024 годзе споўнілася 75 гадоў з часу выдання кнігі ´Пярэдні край´ М.Аўрамчыка. Менавіта таму ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М.Горкага праводзілася анлайн-акцыя ´Мая Бабруйшчына зялёная´, прысвечаная выданню кнігі ´Пярэдні край´. Удзельнікі акцыі прачыталі творы са зборніка ´Пярэдні край´: ´Адлёт жураўлёў´, ´Прыдарожны гушчар´, ´Над Эльбай´, ´Першае ворыва´, адзін з якіх быў размешчаны ў сацыяльный сетцы ´Tik-Tok´ у рамках паэтычнага відэа-цыкла ´СтихиЯ´.

З дзяцінства мы добра ведаем песняроў Беларусі, а нашым Бабруйскім песняром для нас заўсёды будзе Мікола Аўрамчык, які нарадзіўся менавіта тут, на Бабруйчшчыне, ў вёсцы Плёсы ў 1920 годзе.