иcтoчник: bobruisk-library.by
У кожнага чалавека ёсць свая Радзіма - зямля, на якой ён нарадзіўся, дзе жылі яго бацькі. Радзіма - гэта залатыя палi з сінімі вочкамі васiлькоў, светлыя бярозавыя гаi, што звіняць ад птушыных спеваў, векавыя пушчы, дзе горда нясуць свае кроны алені. А над зялёнымі палямі і люстэркамі незлічоных азёр лунаюць белакрылыя буслы. ´Зямля пад белымі крыламі´ - так прыгожа называюць нашу краіну паэты. 2 верасня для хлопчыкаў і дзяўчынак з 1 ´В´ ДУА ´Сярэдняя школа №28 г. Бабруйска´ прайшоў бібліяўрок ´Святыя словы: маці, Радзіма і мова´ (в рамках образовательной акции ´Мир знаний открывает книга´). Дзеці здзейснілі падарожжа па сваёй краіне. Яны пазнаёміліся з дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь, са знакамітымі людзьмі нашай краіны, а таксама даведаліся пра гераічныя подзвігі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адгадвалі загадкі, а таксама паспрабавалі перакласці некаторыя словы на беларускую мову. Сяброўскія ўсмешкі і добры настрой прысутнічалі ў дзяцей на працягу ўсяго мерапрыемства. Навучэнцы адчулі гонар за тое, што яны маленькія беларусы.