Бабруйскі раён наведаў мітрапаліт Веніямін.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Надоўга запомніцца сённяшні дзень прыхаджанам храма Святой Жываначальнай Тройцы ў вёсцы Туркі ды іншым жыхарам Бабруйскага раёна: у трэці дзень прастольнага свята Тройцы царкву наведаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін.

Мітрапаліт Веніямін узначаліў Боскую літургію. Звярнуўшыся да прыхаджан, падзякаваў праваслаўным вернікам за тое, што ушанавалі прастольнае свята - сем´ямі прыйшлі ў храм. Нагадаў аб бязмежнай божай ласцы, аб вялікай сіле божага слова, аб ачышчэнні, станоўчым пераўвасабленні, натхненні, якое дае чалавеку наведванне храма. Ён падзякаваў іераманаху Елісею, настаяцелю царквы ў Турках, за ўтрыманне яе ў належным стане, прыхаджанам - за выдатную падрыхтоўку да святочнага богаслужэння. Прыняўшы ўдзел у мерапрыемствах да дня вёскі, выказаў словы падзякі старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандру Сухадольскаму за тое, што ў раёне падтрымліваецца адраджэнне колішняй традыцыі - збірацца на прастольныя святы талакой: наведаць храм, сустрэцца з роднымі, набыць неабходнае. Кіраўнік раёна ў сваю чаргу падзякаваў мітрапаліту за радасць, якую прынёс вяскоўцам яго прыезд. Жыхарам Туркоў і гасцям свята пажадаў здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах.

Бабруйскі раён наведаў мітрапаліт Веніямін. Бабруйскі раён наведаў мітрапаліт Веніямін. Бабруйскі раён наведаў мітрапаліт Веніямін. Бабруйскі раён наведаў мітрапаліт Веніямін. Бабруйскі раён наведаў мітрапаліт Веніямін. Бабруйскі раён наведаў мітрапаліт Веніямін.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.