У Бабруйску адбылося мерапрыемства ў рамках праекта ´Адкрыты кінаархіў´.

иcтoчник: mogjust.gov.by

У рамках праекту ´Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі´ 26 красавіка 2024 года ў кінатэатры ´Мір´ горада Бабруйска адбыўся паказ фільмаў ´Да 80-й гадавіны вызвалення горада Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў´, ´Да 80-й гадавіны вызвалення горада Гродна ад нямецка-фаш. захопнікаў´, ´Вызваленне і адраджэнне горада Магілёўшчыны´.

Загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў установы ´Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску´ Кузняцова Кацярына Уладзіміраўна расказала навучэнцам ДУА ´Сярэдняя школа № 9 г. Бабруйска´ аб праекце ´Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі´, пра прафесіяналізм работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакуменаў, дзякуючы якім мы можам убачыць гісторыю, якая ажыла ў кадры.

У Бабруйску адбылося мерапрыемства ў рамках праекта ´Адкрыты кінаархіў´.