Чароўны свет выцінанкі.

иcтoчник: dvorezbobr.by

17 красавіка 2024 года ў цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А. П. Гайдара член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, майстар народных промыслаў аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУК ´Палац мастацтваў г. Бабруйска´ Любоў Аляксандраўна Гарбар правяла майстар-клас па выцінанцы ´Велікоднае яйка´ для навучэнцаў 4 класа ДУА ´Сярэдняя школа №2 г. Бабруйска´.

Навучэнцы даведаліся, што выцінанка - гэта мастацтва выразання карункавых узораў з белай і каляровай паперы, якое дасягнула высокага мастацкага ўзроўню. Яно стала распаўсюджана ў народным побыце беларусаў у сярэдзіне ХІХ стагоддзя як спосаб аздаблення інтэр´ера традыцыйнага жылля і было адноўлена як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў канцы ХХ стагоддзя. Сучасная выцінанка стала сапраўдным мастацтвам, працягваючы пры гэтым традыцыі продкаў. У 2021 годзе выцінанцы быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Любоў Аляксандраўна расказала школьнікам аб асаблівасцях тэхнікі ажурнага выразання з паперы, аб матэрыялах для работы, аб тэхніцы бяспекі пры рабоце з інструментамі і матэрыяламі. Кожны ўдзельнік творчых заняткаў навучыўся выразаць з каляровай паперы самы вядомы сімвал Вялікадня - велікодныя яйкі.

Майстар-клас суправаджала выстава выцінанкі майстра.

Загадчык аддзела

т радыцыйнага мастацтва и рамёства ў

ДУК ´Палац мастацтваў г. Бабруйска´ Ірына Цыганкова

Фот а а ў т а ра

Чароўны свет выцінанкі. Чароўны свет выцінанкі. Чароўны свет выцінанкі. Чароўны свет выцінанкі. Чароўны свет выцінанкі. Чароўны свет выцінанкі.