Гуканне вясны.

иcтoчник: sad64.bobruisk.edu.by

´Гуканне вясны´..., гэта народны звычай, адзін з самых цікавых і прыгожых. Заканчваецца халодная зіма, а на змену ёй прыходзіць прыгажуня-вясна. Навокал усё абуджаецца. Першыя прамяні сонейка дораць надзею на новае жыццё, новы ўраджай. Для таго, каб паскорыць яе прыход, праводзіцца народнае свята ´Гуканне вясны´.

Выконваючы традыцыі святкавання прыходу вясны, дзеці вадзілі карагоды, заклікалі вясну, птушак. Абрадавыя песні, танцы наблізілі выхаванцаў да жыцця і звычаяў нашых продкаў, выклікалі цікавасць і павагу да народнай творчасці і традыцый, а таксама да разумення тых духоўных каштоўнасцей, якія закладзены ў традыцыйнай народнай культуры.

Гуканне вясны. Гуканне вясны. Гуканне вясны. Гуканне вясны. Гуканне вясны. Гуканне вясны.