У Бабруйскай гарадской бібліятэцы прайшоў літаратурны вечар.

иcтoчник: mogilevnews.by

У Бабруйскай гарадской бібліятэцы №8 імя Ефрасінні Полацкай адбыўся літаратурны вечар з удзелам Міколы Давідовіча, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтара каля дваццаці кніг публіцыстыкі і мастацкай прозы.

Мікалай Уладзіміравіч пазнаёміў прысутных са сваімі творамі. Больш падрабязна спыніўся на кнізе ´Падрэзанае крыло´ (2017), у якую ўвайшлі апавяданні з жыццёвымі ўспамінамі пра нялёгкія лёсы людзей.

Пісьменнік прэзентаваў таксама сваю новую кнігу ´Новы дзень і старога цень... ´, асноўнымі тэмамі якой з´яўляюцца: павага да Радзімы, патрыятызм, Вялікая Айчынная вайна ў лёсах людзей, працавітасць і талент беларусаў, сучасная вёска, сямейныя каштоўнасці, хараство беларускай прыроды.