Новы дзень і старога цень...

иcтoчник: bobruisk-library.by

У гарадской бібліятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай адбыўся літаратурны вечар з удзелам Міколы Уладзіміравіча Давідовіча, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтара двух дзесяткаў кніг публіцыстыкі і мастацкай прозы.

Мікола Давідовіч - прыкметная фігура ў пісьменніцкім асяродку Магілёўшчыны: са сваім адметным стылем, выразнай, толькі яму ўласцівай мовай. Ён таленавіты бабруйскі журналіст, пісьменнік-публіцыст з багатым жыццёвым і творчым вопытам.Узнагароджаны нагрудным знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі ´За вялікі ўклад у літаратуру´, з´яўляецца прэзідэнцкім стыпендыятам у галіне мастацтва і літаратуры (2002 г.), лаурэат такіх прэмій як: прэмія Беларускага саюза прадпрымальнікаў; прэмія імя Івана Чыгрынава (двойчы) у намінацыі ´Проза´ абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі; прэмія Беларускага саюза журналістаў ´Залатое пяро´ (2000 г.).

Мікалай Уладзіміравіч пазнаёміў прысутных з выданнямі сваіх кніг у мінулыя гады. Больш падрабязна спыніўся на кнізе ´Падрэзанае крыло´ (2017) у якую ўвайшлі аповесць, цыкл апавяданняў, публіцыстыка з жыццёвымі ўспамінамі, аповедамі пра зламаныя лёсы людзей, павучальныя гісторыі, абразкі, цыкл ´Мае землякі - бортнікаўцы´, героі якога - людзі з няпростым лёсам, акурат такія, пра каго можна сказаць: ´У яго падрэзанае крыло´.

Бібліятэкарам і чытачам Бабруйска першым пашчасціла пазнаёміцца з выданнем новай кнігі пісьменніка ´Новы дзень і старога цень... ´. Мікола Давідовіч раскрыў асноўныя тэмы пяці частак кнігі: павага да Радзімы, патрыятызм, любоў да роднага горада Бабруйска, працавітага і таленавітага беларуса, сучасную вёску, паважлівыя адносінам да навакольных, гуманізм, павага і паразуменне ў сучаснай маладой сям´і, шкодныя звычкі, Вялікая Айчынная вайна і гісторыя лёсаў людзей, лірычныя замалёўкі пра прыроду. Аўтар зачытаў удзельнікам мерапрыемства найбольш удалыя і цікавыя, на яго думку, артыкулы, падзяліўся ўспамінамі пра людзей, з якімі давялося сустракацца, сябраваць.

Напрыканцы літаратурнай сустрэчы аўтар рассказаў пра свае творчыя планы на будучыню і падпісаў кнігі аматарам сваёй творчасці. Цікавым і хвалюючым момантам завяршэння мерапрыемства стала сустрэча Міколы Давідовіча з земляком з Малых Бортнікаў.

Новы дзень і старога цень... Новы дзень і старога цень... Новы дзень і старога цень... Новы дзень і старога цень... Новы дзень і старога цень... Новы дзень і старога цень...