Беларускае вяселле: традыцыі і сучаснасць.

иcтoчник: bobruisk-library.by

Беларускае народнае вяселле - гэта цэлы спектакль, у якім яскрава праяўляліся таленты спевакоў і танцораў, народная дасціпнасць і гумар, духоўнае багацце народа, яго спрадвечныя традыцыі.

Вяселле ў традыцыйным стылі (ці хаця б з яго элементамі) - сёння рэч досыць модная. Усё больш маладых людзей імкнецца пабрацца шлюбам не толькі ´па правілах´, але і згодна з традыцыямі нашых продкаў. Падчас урока беларускай культуры ´Беларускае вяселле: традыцыі і сучаснасць´ бібліятэкары прапанавалі навучэнцам УА ´БДГЭК´ знаёмства з гэтым самабытным, багатым на фальклор абрадам.

Паслухаўшы гутарку бібліятэкара, моладзь даведалася, якое значэнне тым ці іншым вясельным абрадам і дзеянням надавалі нашы продкі, каб сем´і былі моцнымі, зразумелі што шмат чаго з гэтай спадчыны важна выкарыстоўваць і ў наш час. Яны дазналіся, што беларуская вяселле складалася з некалькіх этапаў: сватаўства, запоінаў, заручын, суборной суботы і г. д.

Кожнае дзеянне вяселля суправаджалася песнямі, частушкамі і пэўнымі прыкметамі і рытуаламі. З вялікай цікавасцю вучні даведаліся аб тым, што такое пасаг і пасад, якую ролю падчас вяселля выконвалі ручнікі.

Хлопцы і дзяўчаты самі змаглі паспрабаваць сябе ў ролі сватоў, жаніха і нявесты. Наведвальнікі пабачылі цэлы комплекс абрадавых дзеянняў: сватанне (заручыны), падрыхтоўка пасагу нявесты, нявесту садзілі на дзяжу, маладых праводзілі цераз ´вароты шчасця´. Госці, якія прыйшлі на вяселле дарылі падарункі і зычылі ўсяго найлепшага маладым. Наўзамен яны атрымлівалі кавалак караваю.

Беларускае вяселле: традыцыі і сучаснасць. Беларускае вяселле: традыцыі і сучаснасць. Беларускае вяселле: традыцыі і сучаснасць. Беларускае вяселле: традыцыі і сучаснасць. Беларускае вяселле: традыцыі і сучаснасць. Беларускае вяселле: традыцыі і сучаснасць.