Чытаем па-беларуску!

иcтoчник: bobruisk-library.by

21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць вельмі важнае свята - Міжнародны дзень роднай мовы. Нам, беларусам, у спадчыну засталася унікальная мова - жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Яе трэба не проста вывучаць і памятаць, на ёй трэба размаўляць.

З гэтай нагоды цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П.Гайдара правяла для вучняў 3 ´В´ і 4 ´В´ класай ДУА ´Сярэдняя школа № 2 г. Бабруйска´ інфармацыйны ўрок ´Чытаем па-беларуску!´. Вучні даведаліся аб тым, што родная мова - гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і навакольны свет, гэта - частка нацыянальнай культуры, дзякуючы якой, працягваюць існаваць векавыя традыцыі і духоўныя здабыткі.

Пашырыць веды пра багацце роднай мовы дзеці змаглі пры дапамозе конкурсаў ´Мудрыя думкі´, ´32 літары´, гульні ´Назаві адным словам´, віктарыны ´Пытанні для кемлівых´. Завяршылася мерапрыемства знаёмствам вучняў з кнігамі, прадстаўленымі на выставе ´Жыве у вяках беларуская мова!´.

Чытаем па-беларуску! Чытаем па-беларуску! Чытаем па-беларуску! Чытаем па-беларуску! Чытаем па-беларуску! Чытаем па-беларуску!