21 февраля - Міжнародны дзень роднай мовы.

иcтoчник: gymn2.bobruisk.edu.by

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day) .

Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Лютаўская дата была абрана як даніна памяці падзеям 1952 года, калі ў сталіцы Бангладэш ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты - удзельнікі дэманстрацыі ў абарону роднай мовы. Студэнты патрабавалі прызнаць мову бенгалі адной з дзяржаўных моў краіны.

У лютым 2000 года Генеральная асамблея Арганізацыі Аб´яднаных Нацый, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету.

Моўная разнастайнасць - велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй.

На сённяшні дзень у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, але, па данных ЮНЕСКА, ў бліжэйшы час 43 % з іх можа знікнуць, страціўшы апошніх носьбітаў. Паводле праведзеных даследаванняў кожныя два тыдні знікае адна мова, забіраючы з сабой непаўторную культурную спадчыну.

У 2023 годзе гэтае свята праводзіцца на тэму: ´Шматмоўная адукацыя - неабходнасць пераўтварэння адукацыі´.

Рэспубліка Беларусь - поліэтнічная дзяржава. У нашай краіне пражываюць больш за 140 народнасцей, і ў любога іх прадстаўніка ёсць магчымасць карыстацца роднай мовай. Больш таго, дзяржава стварае ўмовы для навучання ў краіне на розных нацыянальных мовах.

Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з´яўляецца беларуская мова. Таму ў краіне праводзіцца паслядоўная палітыка па яе падтрымцы і развіцці.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў нашай установе праводзіліся наступныя мерапрыемства:

  • Акцыя ´Размаўляй са мной па-беларуску!´
  • Падарожжа па старонках беларускага фальклору
  • Інтэлектуальная гульня ´Жывыя вытокі´
  • Конкурс эсэ ´Не пакідайце ж мовы роднай... ´
  • Конкурс чытальнікаў
  • ´Ад прадзедаў спакон вякоў... ´
  • Музычныя перапынкі ´Гучы, беларуская песня!´
  • Конкурс ´Знаўцы роднай мовы´
  • Дзень роднай мовы ´Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!´
  • Гульня ´Беларускі кракадзіл´
  • Занятак-гульня ´У падарожжа родных слоў´
  • Класная гадзіна ´Шануй матчыну мову´
  • Конкурс малюнкаў по творах беларускіх пісьменнікаў ´Намалюем прачытанае´

фотаздымкі