Беларускае роднае слова.

иcтoчник: bobruisk-library.by

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята адзначаецца па ініцыятыве Генеральнай асамблеі ЮНЕСКА, з мэтай садзейнічання моўнай і культураный разнастайнасці, падтрымкі нацыянальных моў і культур, захавання нацыянальнай самабытнасці і адметнасці.

Родная мова - спадчына, якая засталася нам ад продкаў. Мова - частка чалавечай культуры, гістарычная спадчына. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сучасным і будучым.

Да свята роднай мовы ў гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай у межах праекта ´Беларускія традыцыі´ для вучняў 10 ´Б´ класа ДУА ´Сярэдняя школа № 20 г. Бабруйска´ прайшла лінгвістычная віктарына ´Беларускае роднае слова´. Вучняў чакалі цікавыя конкурсы на веданне беларускай мовы, таксама рабяты прынялі ўдзел у акцыі ´Мілае, любае, роднае слова´, напісаўшы сваё любімае беларускае слова.

Беларускае роднае слова. Беларускае роднае слова. Беларускае роднае слова. Беларускае роднае слова. Беларускае роднае слова. Беларускае роднае слова.