Свята беларускага слова.

иcтoчник: bobruisk-library.by

21 лютага супрацоўнікі Гарадской бібліятэкі №8 імя Еўфрасінні Полацкай для маленькіх выхаванцаў ДУА ´Яслі-сад №44 г. Бабруйска´ правялі гадзіну беларускай мовы ´Свята беларускага слова´. Мерапрыемства адбылося ў межах інавацыйнага праекту з ДУА ´Яслі-сад №44 г. Бабруйска´ - ´Внедрение модели формирования культуры межличностного общения детей дошкольного и школьного возраста на православных традициях и ценностях белорусского народа в условиях государственного двуязычия´ (2019-2024гг).

З дапамогай ´Чароўнага кошыка´ дзеці знаёміліся з беларускай мовай, даведаліся чаму ў нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы і на якіх мовах размаўляюць народы свету. Удзельнікі мерапрыемства з захапленнем і цікавасцю пагулялі ў гульню ´Назаві па-беларуску´, пазнаёміліся з такімі беларускімі словамі як - парасон, цацкі, сябры, вясёлка, імбрык і інш. Падчас гульні ´Родныя словы´, разам з бібліятэкарам, запісалі на папяровыя кветкі цікавыя беларускія словы і склалі цэлы кветкавы беларускамоўны букет. Завяршылася мерапрыемства праглядам кніг на беларускай мове ´Мова родная мая´.

Свята беларускага слова. Свята беларускага слова. Свята беларускага слова.