Мова родная - мова модная!

иcтoчник: sch32.bobruisk.edu.by

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята было заснавана рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 г. З прапановай увесці такі дзень выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў. Сярод 25 суаўтараў рэзалюцыі ЮНЕСКА аб гэтым свяце была і Беларусь.

Сёння ў свеце налічваецца больш за 6 тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта для іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы.

Беларуская мова - самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЕСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. Наша родная мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як перыяды росквіту, так і заняпаду. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды шмат зрабілі, каб беларуская мова ´заняла свой пачэсны пасад між народамі´.

Мэтай пашырэння выкарыстання роднага слова, цікавасці да беларускіх звычаяў, побыту, традыцый, а таксама культурнай і літаратурнай спадчыны ў ДУА ´Сярэдняя школа #32´ было праведзена шэраг мерапрыемстваў.

Гасцёўня ´Беларускія нацыянальныя стравы´ ў 5А класе

Алімпійскія гульні ´Па родным краі´, 7Г клас

Мова родная - мова модная! Мова родная - мова модная!

Выстава ´Сусвет В. Быкава´, прысвечаная 100-годдзю народнага пісьменніка, 11А, 11Б класы

Мова родная - мова модная!

Усеагульны дыктант ´Пішам па-беларуску разам

Мова родная - мова модная!