21 лютага міжнародны дзень роднай мовы.

иcтoчник: sch23.bobruisk.edu.by

Шаноўная сябры, аматары роднай мовы, носьбіты сапраўднай духоўнай каштоўнасці. Сёння мы віншуем усіх, хто актыўна імкнецца падтрымаць другую Мову сваёй краіны. Беларуская мова, мы любім цябе за тое, што ты мілагучная, багатая на прыгожыя словы і трапныя выразы, другая наша дзяржаўная мова. Ты старажытная, была блізкай і роднай для нашых дзядоў і прадзедаў. Мы абяцаем старанна цябе вывучаць, каб правільна вымаўляць твае гукі, пісаць без памылак твае літары, да месца ўжываць твае словы. Для нас вялікі гонар садзейнічаць твайму развіццю і росквіту. Жадаем табе квітнець, прыгажэць і ўдасканальвацца!

21.02.2024 у ДУА ´Сярэдняя школа № 23 г.Бабруйска´ прайшоў Дзень роднай мовы, якi пачаўся ўрачыстым адкрыццём у музейным пакоі ўстановы адукацыі. Мова з´яўляецца самым моцным інструментам захавання і развіцця матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.

Навучэнцы з цікавасцю прымалі удзел у святочных мерапрыемствах: Квест-гульня ´Размаўляем па-беларуску´, музейны занятак ´Зямляпад белымі крыламі´, урок падарожжа ´Знакамітыя людзі беларускай зямлі´

На працягу дня настаўнікі і навучэнцы з задавальненнем паўдзельнічалі ў акцыі ´Хай руская мова адпачне´