Сэрцам роднага слова краніся.

иcтoчник: bobruisk-library.by

У гарадской бібліятэцы № 7 імя А.А.Шагенцукава адбылася бібліятэчная сустрэча ´Сэрцам роднага слова краніся´ з удзелам вучняў 5 ´А´ класа ДУА ´Сярэдняя школа № 19 г. Бабруйска´.

Падчас сустрэчы вучнi даведалiся пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, пра багацце беларускай культуры, адчулі каларыт роднай мовы, трапнасць яе выразаў.

З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі гулялі ў перакладчыкаў, адгадвалі загадкі на беларускай мове, вучыліся самі вымаўляць словы і называць розныя прадметы.

Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло чытанне вершаў класікаў беларускай літаратуры (Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка і інш.), а таксама прагляд відэаматэрыялаў ´Беларуская мова - вялікая мова´, ´Родная мова - тое, што нас яднае´.

Бібліятэкар звярнула ўвагу вучняў на матэрыялы кніжнай выставы ´Гімн роднай мове´, на якой былі прадстаўлены кнігі па гісторыі беларускай мовы, слоўнікі беларускай мовы, вершы, байкі, загадкі і лепшыя творы беларускіх аўтараў.

Сэрцам роднага слова краніся. Сэрцам роднага слова краніся. Сэрцам роднага слова краніся.