Крынічкай звініць роднай мовы гучанне.

иcтoчник: bobruisk-library.by

´Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за родную мову´, - пісаў наш песняр Якуб Колас. І гэта сапраўды так. Родная мова - душа народа, калі яна знікае - знікае сам народ. Родную мову трэба любіць і шанаваць, паважаць і не саромецца размаўляць на ёй, берагчы ад забыцця.

´Наша мова самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса... ´ - такімі словамі Максіма Танка пачалося свята роднай мовы ´Крынічкай звініць роднай мовы гучанне´ у дзіцячай бібліятэцы №6 імя М.А. Астроўскага . У час мерапрыемства вучні 5-х класаў ДУА ´Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска´ пачулі і адчулі прыгажосць і мілагучнасць беларускага слова. Бібліятэкар расказала аб важным значэнні мовы ў жыцці чалавека, а асабліва роднай мовы, прапанавала прыняць удзел у конкурсах ´Назаві адным словам´, ´Адгадай загадкі´ ´Пазнай казку па яе пачатку´, згуляць у гульню ´Чароўны куфэрак´. Прагучала шмат беларускамоўных прыказак, прымавак, загадак, у якіх адлюстроўваецца старадаўняя мудрасць і душа беларускага народа. І, канешне, звярнуліся да беларускай паэзіі - прагучалі вершы У. Дубоўкі, М. Танка, П. Панчанкі.

Свята атрымалася! Яно было не толькі вясёлым і шумным, але і вельмі карысным, пазнавальным!

Крынічкай звініць роднай мовы гучанне. Крынічкай звініць роднай мовы гучанне. Крынічкай звініць роднай мовы гучанне. Крынічкай звініць роднай мовы гучанне. Крынічкай звініць роднай мовы гучанне.